Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Беларуская Незалежная Маладзёвая
вока

газета


люстэрка
 

Жахі па-беларуску

Вось і скончыўся здзек з беларусаў, якія жадаюць слухаць сваё! Больш за тыдзень невялікае кола прыхільнікаў беларускамоўных песень тэлефанавала, пісала, скідвала на радыё і спрабавала замовіць НАШЫ песні, але замест мірнай ( прыкольнай ) кампаніі атрымалася бойка на выжыванне! Безумоўна, арганізатары нават і не думалі ,што такое можа атрымацца.
Радыёстанцыі адмаўляліся ставіць беларускамоўныя песні. Тыя, каму “пашанцавала” датэлефанавацца на радыё, чулі незадаволенае: “ Гэта зноўку вы ??! Мы беларускага не ставім!” альбо ўвогуле кароткія гудкі, бо вядучы, як толькі чуў беларускую мову, адразу клаў трубку! Ну , а зараз крыху аб кожнай станцыі.

1) "Радыё Мір". 1красавіка. Усяго адна беларускамоўная песня ў эфіры, а паведамленні з пэйджэра не чыталіся.
"Радыё Мір". 2 красавіка. Становішча паляпшаецца: ужо дзве песні з пяці беларускія .

2) "Рокс"- знаёмая ўсім радыёстанцыя, якая заўсёды чытае беларуска- моўныя паведамленні ў эфіры і ставіць нашу музыку. Але ж Рокс аблажаўся, і ўвесь эфір гучала англа-руская музыка, а беларускамоўныя замовы прачыталі ў канцы (за адзін заход ). А ў ніх кожны прасіў бел музон . А не паставілі!!!

3) "Радыюс FM" паведамлені з электроннай пошты не чытаў ( па-беларуску!)

4) "Пілот FM" паведамленні з электроннай пошты не чыталіся. Таму ж Пілот вылучыўся ветлівасцю дзіджэйкі , менавіта там як толькі чулі беларускую мову адразу выкідвалі з эфіра.
Таму мы зрабілі вынік ,што становішча беларускамоўнай музыкі не дрэннае, а вельмі дрэннае ( галімае)! Але ж , калі Вы будзеце тэлефанаваць, ўсё будзе добра !
Мы дзякуем Паўлу, які першы ўступіў у бой 2 красавіка на Радыё Мір . Пішы voka@date.by Пазнач у лісце паштовы адрас і песню, якая гучала ў эфіры.

Будзем Разам!

Нашыя мэты: данясенне да грамадства
- беларускай культуры і магчымых напрамкаў яе развіцця ў 21 стагоддзі;
- гісторыі Беларусі і цікавых звестак пра нашых продкаў.
- беларускай мовы і растлумачэнне, чаму мы павінны размаўляць па-беларуску.

Нашыя праекты: газеты “ВОКА”, “СЛОВЫ ПРОДКАЎ”,Вызначым разам лепшую беларускую песню!!!,"Зрабі-BY", ШТУРМ FM, дыспут на тэму "Становішча беларускай мовы ў грамадстве".

Калi Вы жадаеце далучыцца да нас, дасылайце свае лicты на 220006 г.Мiнск а/с 104 (Алесю). Пакiньце iмя, сродак сувязi i горад. Дзякуй.

 

 

 
© Webmaster Alena Boika elena@iatp.by
Каардынацыя МІ “ВОКА” vitalbel@tut.by

    State Exchange
*****************************************************
This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.
*****************************************************